EN Назад да пакояў

Радыёрамонт «Перашкода»

91,3

Рамантуем прыёмнікі любога веку і тыя, у якіх няма вытворцы.

Заменім лямпу, кандэнсатар, дынамік. Шум не чапаем, ён там не проста так.

97,7

Вуліца Ліпавая, 3. Сутарэнне. Свеціць адно акно.

Прыносіце прыёмнік уначы: удзень майстар слухае.

103,1

Мы не вяртаем чысты сігнал.

Мы вяртаем тое, што ў ім было схавана. Калі пачуеце сваё імя, не адказвайце. Напішыце.

94,0